Ахова і маніторынг лясоў высокай прыродаахоўнай каштоўнасці

Пагрозы лясам высокай прыродаахоўнай каштоўнасці. Рэжым аховы.

Найбольш істотнымі пагрозамі лясам высокай прыродаахоўнай каштоўнасці, як правіла, з'яўляюцца высечка векавых карэнных лясоў. Разам з тым, пэўную негатыўную ролю могуць іграць і іншыя формы антрапагеннага ўздзеяння на прыродныя экасістэмы:

-       парушэнне гідралагічнага рэжыму і здабыча торфу;

-       пашкоджанні лясоў хваробамі, шкоднікамі і шквалістым ветрам;

-        пажары;

-       забруджванне навакольнага асяроддзя;

пашкоджанне надглебавае покрыва і знішчэнне рэдкіх і ахоўных відаў;

-        глебавая эрозія;

-        інтрадукцыя агрэсіўных інвазівных відаў;

-       дзейнасць баброў;

-        будаўніцтва ліній камунікацый;

-        нізкая экалагічная асвечанасць людзей і інш.

Большасць вышэйпрыведзеных пагроз датычаць не толькі ЛВПЦ, але і ўсёй тэрыторыі лясгаса ў цэлым. Ацэнка гэтых пагроз і мерапрыемстваў па іх прадухіленні ў большасці сваёй ўключаны ў план арганізацыі і вядзення лясной гаспадаркі (у прыватнасці пажараў, масавага размнажэння насякомых-шкоднікаў і інш.) Або ў палажэнні аб ААПТ

Зыходзячы з неабходнасці захавання лясоў важных для біяразнастайнасці, папуляцый рэдкіх і ахоўных відаў раслін і жывёл, падтрымання ўстойлівасці і біяразнастайнасці лясных супольнасцяў ў цэлым і зніжэння пагроз, мерапрыемствы па ахове ЛВПЦ можна падзяліць на дзве групы: 1) накіраваныя на захаванне цэласнасці лясных масіваў і захавання усяго прыродна-тэрытарыяльнага комплексу і 2) накіраваныя на захаванне асобных кампанентаў ляснога покрыва, участкаў з асабліва каштоўнымі расліннымі супольнасцямі і месцапражыванняў рэдкіх відаў жывёл і раслін.

Для захавання і ўстойлівага выкарыстання лясоў высокай прыродаахоўнай каштоўнасці неабходна прытрымлівацца пэўнага рэжыму.

Парушэнне гідралагічнага рэжыму і торфаздабычы.

-Забарона будаўніцтва асушальных каналаў у межах ЛВПЦ;

-Кантроль будаўніцтва асушальных каналаў ля межаў лясгаса;

-Забарона прамысловай здабычы торфу на тэрыторыі ЛВПЦ;

-Кантроль развіцця пляцовак па здабычы торфу ля межаў лясгаса.

Пашкоджанні лясоў хваробамі, шкоднікамі і шквалістым ветрам

-Мерапрыемствы прадугледжаны «Праектам арганізацыі і вядзення лясной гаспадаркі» (глава 4)

Пажары

-Мерапрыемствы прадугледжаны «Праектам арганізацыі і вядзення лясной гаспадаркі» (глава 4)

Забруджванне навакольнага асяроддзя

-Патрэбен пастаянны маніторынг межаў лясгаса для своечасовага выяўлення і прадухілення забруджвання ЛВПЦ, у прыватнасці з боку жывёлагадоўчых ферм;;

-Праводзімыя лесагаспадарчыя мерапрыемствы павінны ўключаць ацэнку ўздзеяння на ЛВПЦ;

Глебавая эрозія

-Мерапрыемствы прадугледжаны «Праектам арганізацыі і вядзення лясной гаспадаркі» (глава 4)

Інтрадукцыя агрэсіўных інвазівных відаў.

-У лесакультурнай практыцы на тэрыторыі ЛВПЦ і лясгаса ў цэлым неабходна абмежаваць выкарыстанне агрэсіўных інвазівных драўняных відаў - дуба чырвонага і клёну ясенялстнага;

Суцэльналесасечныя рубкі

-Забарона суцэльналесасечных высечак ва ўсіх катэгорыях ЛВПЦ;

Дзейнасць баброў

-Кантроль і рэгуляванне колькасці бабра;

Будаўніцтва ліній камунікацый

-Пры будаўніцтве новых ліній камунікацый і рэканструкцыі старых абавязкова ацэнка ўздзеяння на прылеглыя ЛВПЦ і распрацоўка мерапрыемстваў па іх захаванню;

Нізкая экалагічная асвечанасць людзей

-Распаўсюджванне сярод мясцовага насельніцтва інфармацыі аб наяўнасці і кіраванні ЛВПЦ, рэдкіх і ахоўных відаў раслін і жывёл;

-Распрацоўка і ўстаноўка плакатаў з інфармацыяй пра ЛВПЦ, іх статусе аховы;

-Распрацоўка буклетаў для экатурызму з інфармацыяй пра ўнікальныя аб'ектах на тэрыторыі лясгаса.

Галоўнае меню

Кантакты

Электронныя звароты грамадзян і юрыдычных асоб могуць быць накіраваны на адрас info@krasnoselskoe.by або праз спецыяльную форму