Ва ўстанове ёсць пастаянны лясной гадавальнік ў 15 км ад канторы лясніцтва, якая знаходзіцца ў в. Хаценчыцы Вілейскага раёна. Агульная плошча гадавальніка складае 3,915 га, у склад уваходзіць цяпліца плошчай 0,015 га. На гадавальніку растуць 1-2-гадовыя сеянцы хвоі звычайнай, 1-4-гадовыя сеянцы елкі звычайнай і 1-гадовыя сеянцы дуба чарэшчатага, а таксама 2-гадовыя саджанцы кіпарысавіка, туі калонападобнай і шарападобнай.
Штогод сеянцы і саджанцы гадавальніка рэалізуюцца лесагаспадарчым установам рэспублікі. Пастаяннымі кліентамі сталі расіяне, якія набыўшы аднойчы пасадачны матэрыял, ацанілі яго па заслугах. Таксама прадукцыю гадавальніка набываюць іншыя арганізацыі і насельніцтва рэспублікі.
ДЛГУ "Краснасельскае" гатова працаваць па замове па наступных відах ліставых парод: дуб чарэшчаты, клён вастралісты, ліпа драбналістая, каштан конскі, бяроза барадаўчатая, а таксама хваёвым.
Па пытаннях набыцця звяртайцеся:
- ляснічы Хаценчыцкага лясніцтва Крымоўскі Віктар Іванавіч , тэл.: +375 (1771) 40-3-28, +375 (29) 375-51-34
- Галоўны ляснічы Білы Сяргей Уладзіміравічтэл. тэл.: +375-29-306-66-06, +375-17-515-65-33;
Электронныя звароты грамадзян і юрыдычных асоб могуць быць накіраваны на адрас info@krasnoselskoe.by або праз спецыяльную форму