Лесанарыхтоўка

 

          Асаблівая ўвага ў ДЛГУ "Краснасельскае" надаецца лесанарыхтоўчай дзейнасці, мэтамі развіцця якой з'яўляюцца забеспячэнне патрэбнасці эканомікі рэспублікі ў драўнянай сыравіне, а таксама асваенне разліковай лесасекі ў поўным аб'ёме з выкарыстаннем сучаснай шматаперацыйнай лесанарыхтоўчай тэхнікі, абсталявання і тэхналогій. Для выканання названых задач ва ўстанове пастаянна ўдасканальваецца ўзровень тэхнічнай аснашчанасці, укараняюцца сучасныя метады высечак сыходу і суцэльных высечак на аснове перадавых тэхналогій. Гэта дазволіла комплексна механізаваць лесасечныя працы шляхам максімальнай замены ручной працы машыннай, забяспечваць больш высокі ўзровень эфектыўнасці лесанарыхтовак і бяспекі працы на іх.
Агульная плошча разліковай лесасекі ўстановы складае 36,4 тысячы гектар.
Для вырашэння задач па лесанарыхтоўцы выкарыстоўваецца наступная шматаперацыйная тэхніка:
- лесанарыхтоўчая машына харвестар SAMPO Rosenlew 1046 PRO;
- лесанарыхтоўчая машына харвестар Амкадор 2551;
- лесанарыхтоўчая машына форвардар Амкадор 2661.01.
Трактарны парк установы прадстаўлены такімі машынамі як: Беларус МПТ-461.1; 952; 82,1; МТЗ-1221.2 б; паўпрычэп ПЛ-9.
Акрамя таго ўстанова валодае аўтамабілямі для вывазкі лесу, у тым ліку: МАЗ 6303А8, аснашчаны гідраманіпулятарамі, КАМАЗ -4310.
Пры дапамозе названай тэхнікі драўніна вывозіцца з прамежкавых складоў спажыўцам, а таксама для ўласнай дрэваапрацоўчай вытворчасці.
ДЛГУ "Краснасельскае" запрашае да супрацоўніцтва ў галіне лесанарыхтовак.

Па пытаннях аказання паслуг па лесанарыхтоўцы, вывазе лесаматэрыялаў і паставак лесапрадукцыі можна звязацца з гл. інжынерам установы па т. + 375293063666 (Спосаб Барыс Барысавіч).

 

Галоўнае меню

Кантакты

Электронныя звароты грамадзян і юрыдычных асоб могуць быць накіраваны на адрас info@krasnoselskoe.by або праз спецыяльную форму