Калі вы вырашылі наведаць нашу гаспадарку з мэтай адпачынку, палявання, здабычы трафейных жывёл, рыбалкі, то зможаце скарыстацца паслугамі, якія прадстаўлены такімі аб'ектамі, як: на тэрыторыі кар'ера "Гайдуковка", дом паляўнічага і рыбака "Манылы" і сядзібе Рагоўскага лясніцтва.

 

Манылы Сядзіба Рагаўского лясніцтва Гайдуковка

 

 

 

База адпачынку Манылы

База Дом паляўнічага і рыбака «Манылы», які ўключае аднапавярховы і двухпавярховы катэджы, двухпавярховую лазню, ацяпляную альтанку на востраве вадаёма. Катэджы абсталяваны кухнямі, санвузламі, душавымі пакоямі, камінамі. Маюць залы адпачынку і спальні. База размешчана на беразе ляснога вадаёма, створанага ляснымі рэчкамі Удранка і Цёплы стан. На беразе прычал, паміж астраўкамі масткі. На тэрыторыі базы абсталяваны месцы адпачынку, устаноўлены мангалы. Па вечарах можна пагуляць пад вулічнымі ліхтарамі.

Сядзіба Рагаўского лясніцтва

База адпачынку «Сядзіба Рагаўского лясніцтва» размешчана ў 30км ад Мінска,складаецца з двухпавярховай лазні, з пакоямі адпачынку, кухняй, альтанкі на беразе вадаёма, хаткі з рускай печкай, дзе можна прыгатаваць тушаныя стравы.

Кар'ер Гайдукоўка

Кемпінгі (17 шт.) «Гайдукоўка» разлічаны на 4 койка-месцы, у 8 праведзена электрычнасць. Кожны кемпінг мае сваю прылеглую тэрыторыю для адпачынку, на якой ёсць свая агароджа, ачаг, альтанка, навес з дровамі.

Схема расположения кемпингов

 


PDF Скачать документ

Галоўнае меню

Кантакты

Электронныя звароты грамадзян і юрыдычных асоб могуць быць накіраваны на адрас info@krasnoselskoe.by або праз спецыяльную форму